BE RU EN

РПЦ вызваляць ад забароны на адмыванне грошай

  • 17.11.2020, 15:34

Паслабленні ўводзяцца «ў сувязі з нізкімі рызыкамі» адмывання грошай рэлігійнымі арганізацыямі

Урад Расеі ўнёс у Дзярждуму законапраект, які вызваляе рэлігійныя арганізацыі ад патрабаванняў «антыадмывачнага» заканадаўства.

Як паведамляе finanz.ru, з-пад дзеяння закона «Аб супрацьдзеянні легалізацыі (адмыванню) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаванню тэрарызму», прапануецца вывесці юрыдычных асоб, якія вырабляюць або рэалізуюць прадметы рэлігійнага прызначэння, адзінымі заснавальнікамі (удзельнікамі) якіх з'яўляюцца рэлігійныя арганізацыі.

Акрамя таго, рэлігійныя арганізацыі, а таксама юрыдычных асоб, дзе яны з'яўляюцца адзіным уласнікам, прапануецца вызваліць ад абавязку падаваць інфармацыю аб сваіх бенефіцыярных уладальніках Расфінманіторынгу.

Паслабленні ўводзяцца «у сувязі з нізкімі рызыкамі» адмывання грошай рэлігійнымі арганізацыямі, гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да праекту.

Апошнія навіны