У Расеі заявілі пра «сібірскую» мутацыю каранавірусу
- 17.11.2020, 16:52
Змены ў структуры віруса зафіксаваныя ў Сібірскім рэгіёне.
У Сібіры выяўленыя змены ў структуры каранавірусу, якія дазваляюць гаварыць аб тым, што за Уралам фармуецца яго новы, мутаваны варыянт, піша «Новое время».
Каранавірус SARS-CoV-2, які выклікае COVID-19, зазнаў частковую мутацыю, але яна, імаверна, не ўплывае на прадаўжэнне захворвання, заявілі ў Расспажыўнаглядзе.
«Мы бачым змены пэўныя ў бялку і гэтыя замены, якія выяўленыя ў Сібірскім рэгіёне, якія дазваляюць нам выказаць здагадку, што ў гэтым рэгіёне фармуецца свой варыянт з пэўнымі мутацыямі», - паведаміла кіраўніца Расспажыўнагляду Ганна Папова.
Папова дадала, што гэта не азначае павышэння небяспекі каранавіруса.
«Ніякія мутацыі, якія мы назіраем на тэрыторыі РФ, не ўплываюць на эпідэміялагічную значнасць ...>. Усё, што мы бачым на тэрыторыі Расеі, не ўзмацняе ўзбуджальнік, не паслабляе ўзбуджальнік, проста мы бачым малюсенькія змены, якія ў ім могуць адбывацца», - падкрэсліла яна.
У прэс-службе Расспажыўнагляду пазней удакладнілі, што ў Сібіры пакуль няма свайго варыянту каранавірусу, у рэгіёне фіксуюць толькі «адзінкавыя варыянты мутацыі».
Да верасня ў свеце налічвалася некалькі тысяч мутацый каранавіруса, аднак толькі блізу два дзясяткі з іх выявіліся ўстойлівымі. 93% хворых у свеце былі заражаныя дзвюма мутацыямі каранавірусу з заменай бялку. У кастрычніку кіраўніца Расспажыўнагляду заяўляла, што ўнутры Расеі вірус амаль не мутаваў.