У сераду ў Беларусі будзе да +10 градусаў
- 17.11.2020, 19:12
Чакаюцца мокры снег і дождж.
Мокры снег і дождж чакаюцца ў Беларусі 18 лістапада, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры ў гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі чакаюцца туман, галалёд, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 м/с, удзень месцамі з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, па захадзе краіны - 2-7 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе ад мінус 1 да плюс 6, па захадзе - 7-10 градусаў цяпла.