BE RU EN

У ЕЗ нагадалі пра нелегітымнасць Лукашэнкі

  • 17.11.2020, 20:20

ЕЗ замарозіў і панізіў узровень усіх відаў дыялогу з рэжымам таракана.

Еўразвяз панізіў узровень усіх відаў дыялогу з беларускімі ўладамі. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕЗ Петэр Стано.

«ЕЗ ужо замарозіў і панізіў узровень усіх відаў дыялогу з Беларуссю яшчэ раней. Менску варта было б рабіць крокі для аднаўлення дыялогу, а не працягваць пагаршаць сітуацыю. Мы не прызнаем вынікі прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і не лічым Лукашэнку легітымным прадстаўніком народа Беларусі», - цытуе ТАСС словы Стано.

Прадстаўнік ЕЗ падкрэсліў, што Еўразвяз працягне дыялог з грамадзянскай супольнасцю Беларусі і падтрымку НДА.

19 лістапада кіраўнікі МЗС 27 краін Еўразвязу абмяркуюць новыя санкцыі супраць Беларусі, уключаючы магчымыя новыя тыпы абмежаванняў - акрамя пашырэння «чорнага спісу» беларускіх чыноўнікаў. Стано не выключыў, што гэта могуць быць эканамічныя санкцыі.

Апошнія навіны