Прыбытак абрынуўся ў 37 разоў: як жывуць прамысловыя рэгіёны Беларусі
- 17.11.2020, 21:02
У буйных прамысловых рэгіёнах назіраецца прыкметны рост запазычанасцяў і падзенне прыбытку.
«Радыё Свабода» паглядзела афіцыйную статыстыку.
Салігорскі раён
Адзін з найбагацейшых рэгіёнаў Беларусі, тут здабываюць калійную соль, а сярэдні заробак на 42% вышэйшы, чым у Менскай вобласці агулам. Чысты прыбытак арганізацый рэгіёну ў студзені-верасні ў параўнанні з мінулым годам знізіўся ў 4 разы: з 1 мільярда рублёў да 265 мільёнаў. Пра гэта сведчыць апошняя статыстыка Белстата. Рэнтабельнасць продажаў абрынулася: з 23,6% да 11,4%. Экспарт упаў на 22%.
Жлобінскі раён
У Жлобіне - Беларускі металургічны завод, адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі. Чысты прыбытак сёлета вырас да 10,7 мільёнаў рублёў за восем месяцаў, летась прыбытак быў адмоўным. Рэнтабельнасць продажаў засталася ў мінусе - мінус 0,5%, колькасць стратных арганізацый засталася на ранейшым узроўні - 11,6%.
Запазычанасць па пратэрмiнаваных крэдытах абрынулася на 57 мільёнаў, цяпер рэгіён вінны 394 мільёны. Гэты агульная запазычанасць у 38 разоў перавышае прыбытак за 8 месяцаў гэтага года.
Гомель
Гомсельмаш, буйны вытворца камбайнаў, размешчаны ў Гомелі. Чысты прыбытак за студзень-верасень у горадзе ўпаў у 6,8 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам летась. Выгандлеваныя арганізацыямі горада 71,7 мільёнаў рублёў.
Доля стратных арганізацый павялічылася на 4%, цяпер яна складае 14,8%. Пратэрмінаваная запазычанасць павялічылася на 18 мільёнаў. Экспарт упаў на траціну.
Жодзіна
У Жодзіне - буйны вытворца самазвалаў БелАЗ. Прыбытак горада за восем месяцаў сёлета ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года зменшыўся ў 37 разоў. Усе арганізацыі горада за 8 месяцаў запрацавалі ўсяго 5,8 млн рублёў.
Рэнтабельнасць продажаў знізілася на 6% і складае 13,3%. Доля стратных арганізацый павялічылася ўтрая і складае 41%. Экспарт упаў на 57%.
Менск
У беларускай сталіцы працуе некалькі буйных прадпрыемстваў: МАЗ, МТЗ, МЗКЦ і іншыя. За 8 месяцаў гэтага года ўсе арганізацыі сталіцы запрацавалі 1,7 рублёў. Гэта ў 1,4 разы менш, чым летась.
Стратных арганізацый стала больш, іх доля вырасла з 18,5% у мінулым годзе да 24,2% сёлета. Запазычанасць арганізацый па пратэрмiнаваных крэдытах павялічылася на 396 млн рублёў. Пратэрмінаваная запазычанасць арганізацый складае 1,5 мільярда рублёў, што толькі на 200 мільёнаў больш, чым прыбытак за 8 месяцаў.