BE RU EN

«Баста!»: Мы не можам спыніцца, калі перамога так блізка

  • 17.11.2020, 21:28

Санкцыі будуць станавіцца больш жорсткімі і пакінуць рэжым без грошай.

Сябры! Апошнія некалькі нядзельных маршаў пачыналіся на дзве гадзіны раней, чым звычайна. Але многія пішуць нам, што перанос часу - гэта вельмі нязручна. Шмат хто проста не паспявае зрабіць хатнія справы і прыйсці ў пункт збору да гэтага часу. Таму, на шматлікія просьбы беларусаў, мы прынялі рашэнне вярнуць ранейшы час збору на марш - 14:00, піша тэлеграм-канал «Баста!».

Беларусы! Мы не можам спыніцца, калі перамога так блізка! У нашых сілах зрабіць так, каб ужо да новага года мы жылі ў новай Беларусі, без злоснага таракана!

Эканоміка не можа трымацца на дубінках, рэальнае падзенне ВУП, на думку спецыялістаў, складае блізу 12%. Санкцыі, якія ўжо дзейнічаюць, і зробяцца больш жорсткімі, пакінуць рэжым без грошай. Зараз лукашысты і мянты ў паніцы, яны не ведаюць што рабіць. Яны мараць каб мы здаліся. Увесь свет ведае, што яны толькі кучка злачынцаў, якія часова на волі, і ад правасуддзя ім не схавацца.

Толькі рашучым партызанскім супрацівам і масавымі акцыямі пратэсту, мы зможам адправіць гэты рэжым на сметнік гісторыі! Мы пакажам усяму свету, што Беларусь Жыве!

Апошнія навіны