BE RU EN

Шакута - Баскаву: Ты ж бачыў, я падбег і заваліў яго

  • 18.11.2020, 20:18

Апублікаваная тэлефонная размова падазраваных у забойстве Рамана Бандарэнкі.

У распараджэнні рэдакцыі Нехта аказаўся запіс тэлефонных перамоў меркавана кіраўніка ФХБ Дзмітрыя Баскава і чэмпіёна свету ў тайскім боксе Дзмітрыя Шакуты. Апошняга называюць адным з забойцаў Рамана Бандарэнкі.

Напалоханыя бандыты ў жаху абмяркоўваюць адзін з адным, як Рамана «амаладзілі» (збілі) у бусе, а потым яшчэ і ў РУУС, некалькі АМАПаўцаў. На запісе «выканаўцы» панікуюць, бо тыя карнікі, што скралі Рамана спіхвалі ўсё на іх групоўку - маўляў, «АМАП Бандарэнку ўзяў ужо без прытомнасці». Але ў гутарцы Шакута кажа Баскову: «Ты ж бачыў, я падбег і заваліў яго, але не вырубаў...».

Крыніца НЕХТА прыклала да запісу файлы, якія ўказваюць на яго сапраўднасць. Таксама ў распараджэнні тэлеграм-канала аказаліся іншыя матэрыялы, якія даказваюць мэтанакіраванае распальванне асяроддзем узурпатара грамадзянскага канфлікту.

Гэтая размова цалкам зняпраўджвае хлусню Лукашэнкі, што Баскава і Шакуты не было ў той дзень у Менску.

Апошнія навіны