Лукашэнка прызначыў бандыта Карпянкова намеснікам міністра МУС і камандавальнікам унутранымі войскамі
- 19.11.2020, 14:27
Гэта дапаможа ўвядзенню татальных санкцый супраць рэжыму.
Лукашэнка зрабіў сёння шэраг прызначэнняў у карных структурах, паведамляе БелТА.
Кіраўнік галоўнай управы барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС Мікалай Карпянкоў прызначаны намеснікам міністра ўнутраных справаў – камандавальнікам унутранымі войскамі.
Мікалай Карпянкоў праславіўся сваёй псіхічнай неадэкватнасцю падчас нападаў бандытаў з ГУБАЗіК на мірных пратэстоўцаў, а таксама на ўласнасць беларускіх грамадзянаў.
Найбольш вядомым стала відэа, на якім Карпянкоў асабіста б'е дубінкай шкло ў менскай кавярні.
Прызначэнне вядомага сваімі злачынствамі бандыта на пасаду намесніка міністра МУС дапаможа ўвядзенню татальных санкцый супраць рэжыму.
Нагадаем, што беларусы патрабуюць увядзення эфектыўных санкцый супраць незаконнага рэжыму Лукашэнкі – за злачынствы супраць чалавечнасці.
Бандытаў можна спыніць толькі жорсткімі санкцыямі з боку Захаду:
– адключыць рэжым ад міжнароднай міжбанкаўскай сістэмы SWIFT;
– замарозіць рахункі дзяржаўных прадпрыемстваў за мяжой;
– спыніць закупкі нафтапрадуктаў, вырабленых у Беларусі;
– увесці эмбарга на любыя ўгоды з кампаніямі, якія падтрымліваюць рэжым;
– абвясціць карныя органы Лукашэнкі тэрарыстычнымі арганізацыямі;
– санкцыянаваць арышт у любым пункце свету міжнароднымі і нацыянальнымі судамі асобаў, вінаватых у злачынствах рэжыму;
– выслаць усіх амбасадараў рэжыму як памагатых злачынстваў.