BE RU EN

Польшча зноў патрабуе ад «Газпрама» знізіць кошт газу

  • 2.11.2020, 9:45

У папярэдні раз расейская кампанія была вымушана выплаціць кампенсацыю.

Польская газавая кампанія PGNiG у нядзелю, 1 лістапада накіравала ПАТ "Газпрам" і ТАА "Газпрам экспарт" запыт на перагляд кантрактнай цаны прыроднага газу, які пастаўляецца на падставе доўгатэрміновага кантракту на пастаўку газу ад 25 верасня 1996 года, накіраваны на зніжэнне цаны, паведамляе "Інтэрфакс".

Доўгатэрміновы кантракт на пастаўку расейскага газу ў Польшчу па новым газаправодзе "Ямал-Еўропа" (так званы "Ямальскі кантракт") быў падпісаная 25 верасня 1996 года. Ён прадугледжвае пастаўку блізу 10 млрд куб.м. газу на год, мінімальная гадавая кантрактная колькасць - 8,7 млрд куб.м. на год. Дамова дзейнічае да 2022 года і польскі бок рэгулярна заяўляе пра нежаданне яе падаўжаць.

Згодна з умовамі гэтага кантракту, новая цана можа ўвайсці у дзеянне праз тры гады пасля чарговага змянення цэн.

PGNiG нагадвае, што цяпер вядзе перамовы аб зніжэнні цаны з 1 лістапада 2017 года, таму надумала адправіць запыт на новае зніжэнне кошту пасля трохгадовага перыяду - з 1 лістапада 2020.

У сакавіку 2020 года Стакгольмскі арбітраж прыняў пастанову паводле пазову PGNiG аб рэтраактыўным пераглядзе цэны з 1 лістапада 2014 года, абавязаўшы "Газпрам" выплаціць польскай кампаніі $1,5 млрд. "Газпрам" выплаціў розніцу, пакінуўшы, зрэшты, за сабой магчымасць працягнуць абскарджанне гэтай пастановы.

Апошнія навіны