BE RU EN

Даляр прадаўжае расці

  • 2.11.2020, 11:38

Да рэкорду менш за капейку.

Канец мінулага тыдня даляр скончыў усе яшчэ на ўздыме, але ўжо з адмоўным паскарэннем. Патроху супакойваўся пасля рэзкага росту 28 кастрычніка. Еўра наогул сышоў у мінус, хоць нядаўна таксама занадта імкліва даражэў. За выхадныя настроі валют маглі пяць разоў памяняцца - глядзім як, піша «Онлайнер».

Даляр з раніцы дадаў ужо 2,07 капейкі і не спыняецца. Курс - 2,6559. Да рэкорду (2,6631 рубля 28 жніўня) 0,72 капейкі.

У еўра буйны плюс - 1,47 капейкі. Прадаецца за 3,0925.

У расейскага рубля магутны мінус - 2,93 капейкі. Яго сотня каштуе 3,2997.

У пятніцу даляр падаражэў на 0,88 капейкі і каштаваў 2,6352 рубля. Еўра страціў 0,62 капейкі, прадаваўся за 3,0778. У расейскага рубля быў мінус 0,16 капейкі, сотня каштавала 3,329 беларускага рубля.

Апошнія навіны