Супрацоўнік «Гродна Азоту» запісаў вельмі моцны зварот да народа
- 2.11.2020, 17:10
Уладзімір Жураўка далучыўся да страйку.
Супрацоўнік «Гродна Азоту» Уладзімір Жураўка запісаў вельмі моцны зварот да народа і далучыўся да стачкі. Пра гэта піша тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь».
- Людзі пакутуюць, а мы ўсё гэта праглынаем. Затрымалі калегу, калі ён ішоў на працу і яму паставілі прагул. Цяпер яму проста лепяць крымінальную справу (імя калегі - Аляксандр Жук). Hемагчыма глядзець, што робяць з работнікамі культуры, медыцыны, легендамі нашага беларускага спорту.
Аднак усе ідуць і працуюць, успамінаючы, што ў іх ёсць дзеці, бацькі. Вашы дзеці ніколі вам дзякуй не скажуць за такую баязлівасць, за тое, што вы хадзілі за талерку поліўкі пад дубінкамі на працу. Калі вашы дзеці вырастуць, ім будзе сорамна расказаць, што вы рабілі ў такі пераломны момант для краіны, калі мы проста дасягнулі прававога дна.
Падтрымайце калегаў, страйк і нашу будучыню. Салідарнасць - наша сіла!