На YouTube змяніўся самы папулярны кліп
- 2.11.2020, 18:15
Рэкорд трымаўся з 2017 года.
Вірусны ролік Despacito Луіса Фонс і Daddy Yankee больш не самы папулярны кліп на YouTube. Ён саступіў першынство дзіцячай песні Baby Shark, піша tut.by.
На момант напісання нататкі ў Baby Shark было 7 041 134 249 праглядаў, у Despacito - 7 038 059 332 прагляду.
Цікава, што ў Baby Shark даволі шмат дызпадабаек: 10 мільёнаў (супраць 20 мільёнаў падабаек). У Despacito статыстыка іншая: ён спадабаўся 40 мільёнам карыстальнікаў, палец уніз паставілі 4,7 мільёна.
Кліп Despacito трымаў рэкорд у колькасці праглядаў на YouTube з 2017 года.
Цікава, што Луіс Фонс, аўтар Despacito, узяў удзел у запісе рэміксу Baby Shark, прэм'ера якога адбылася ў ліпені 2020 года.