Герман Краўзэ: Нямеччына і Еўропа павінны падумаць аб тым, як эканамічна паставіць Лукашэнку «на калені»
- 2.11.2020, 23:16
У дыктатара павінны скончыцца грошы на сілавікоў-катаў.
Былы кіраўнік студыі нямецкай медыякампаніі ARD у Маскве Герман Краўзэ выступіў на мітынгу ў падтрымку дэманстрантаў Беларусі ў нямецкім Кёльне.
«Нямеччына і Еўропа павінны падумаць аб тым, як эканамічна паставіць Лукашэнку «на калені», бо калісьці ў яго скончацца грошы на аплату «сілавікоў-катаў», - сказаў былы кіраўнік студыі нямецкай медыякампаніі ARD у Маскве.