У Беларусі пачаліся збоі ў працы інтэрнэт-банкінгу
- 2.11.2020, 19:43
Збой закрануў розныя банкі і гандлёвыя аб'екты.
Чытачы tut.by паведамляюць пра складанасці з аплатай картай у некаторых тэрміналах і збоях у працы інтэрнэт-банкінгу асобных банкаў.
На паведамленні чытачоў, ёсць праблемы ў працы сайтаў Белпошты і Менсктранса.
Таксама нестабільна працуюць тэрміналы ў крамах Санта, Белсаюздрук, Еўраопт, Віталюр, Суседзі, Хіт, Электрасіла, Карона.
Чытачы пішуць пра цяжкасці ў працы мабільных дадаткаў банкаў БелВЭБ, Тэхнабанк, Белінвест, БСБ банк, Ідэя-банк, Белгазпрамбанк, інтэрнэт-банкінгу Альфа-банк, БелВЭБ, Тэхнабанк, а таксама сэрвісу priorPay ад Прыёрбанка.