У Нідэрляндах скульптура кіта прадухіліла падзенне цягніка з 10-метровай вышыні
- 2.11.2020, 19:54
Фотафакт.
У прыгарадзе Ратэрдама (Нідэрланды) на канцавой станцыі ў горадзе Спейкенісе машыніст метро страціў кіраванне, цягнік прабіў агароджу станцыі і затрымаўся на вышыні дзесяць метраў над каналам, зачапіўшыся за фрагмент скульптуры ў выглядзе хваста кітоў.
У цягніку знаходзіўся толькі машыніст. Ён не пацярпеў і здолеў самастойна выбрацца.
Пра гэта 2 лістапада паведамляе выданне Dutch News.