ЕЗ: Мы падтрымліваем народ Беларусі і працягнем прымяняць санкцыі да вінаватых
- 2.11.2020, 20:51
Беларусы маюць права на страйк і мірны пратэст.
Працяг рэпрэсій у Беларусі супраць мірнага пратэсту пацвярджаюць вернасць пазіцыі ЕЗ, які не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам, заявіла афіцыйная прадстаўніца Еўразвязу ў міжнародных справах Набіла Масралі.
«Адмова ад дыялогу, агрэсіўныя заявы, масавыя арышты і выкарыстанне прызначаных для разгону беспарадкаў боепрыпасаў супраць беларусаў, якія выкарыстоўваюць сваё права на страйк і мірны пратэст, зноў паказвае адсутнасць легітымнасці Лукашэнкі», - напісала прэс-сакратарка ў Твітэры ў панядзелак.
«ЕЗ падтрымлівае (беларускі) народ і працягне ўжываць санкцыі да вінаватых», - дадала яна.
Як паведамлялася, згодна з апублікаванай у панядзелак позвы, Камітэт пастаянных прадстаўнікоў (Coreper) краін ЕЗ у Брусэлі ўзгодніць 4 лістапада без абмеркавання праекты дакументаў для прыняцця Радай ЕЗ чарговага пакета санкцый у дачыненні да Беларусі.
Петэр Стана, афіцыйны прадстаўнік кіраўніка дыпламатыі ЕЗ Жазепа Барэля, заявіў «Интерфаксу» 15 кастрычніка, што Лукашэнка будзе ўключаны ў гэты санкцыйны спіс.
«Так, Лукашэнка ўвойдзе ў новы спіс, і пра гэта казаў высокі прадстаўнік ЕЗ у замежных справах на яго прэс-канферэнцыі пасля пасяджэння Рады ЕЗ на ўзроўні кіраўнікоў МЗС», - пацвердзіў Стана.