BE RU EN

Вадзім Прако’еў расказаў новыя падрабязнасці забойства лукашыстамі Рамана Бандарэнкі

  • 24.11.2020, 11:06

Рэстаратар у сваім відэа звярнуўся да Баскава і Шакуты.

Рэстаратар Вадзім Пракоп’еў апублікаваў чарговае відэа на сваім ютуб-канале. У ім ён звяртаецца да кіраўніка ФХБ Дзмітрыя Баскава і шматразовага чэмпіёну свету ў муайтай Дзмітрыя Шакуты. Гэтых двух звязваюць са збіццём увечары 11 лістапада 31-гадовага жыхара Плошчы Перамен Рамана Бандарэнкі, які памёр у менскай лякарні хуткай дапамогі 12 лістапада.

У новым відэа Пракоп распавядае, як Шакута і Баскаў выслужваюцца перад Лукашэнкам. Першы, напрыклад, яшчэ ў сярэдзіне ліпеня запісаў кароткае відэа, у якім выклікаў на бой Пракоп'ева, які выклікаў, у сваю чаргу, на бой Лукашэнку.

Рэстаратар перакананы, што хісткае становішча Лукашэнкі прывяло да новага статусу Шакуты і Баскава, які прысягалі на вернасць ўладзе. «Віншую з падвышэннем: вы былі рабаўнікамі, а цяпер забойцы», - кажа Пракопаў. Ён называе іх абодвух суўдзельнікамі злачынстваў і прарочыць ім суд.

«Быў калісьці чэмпіён, паважаны чалавек. Захацеў зарабіць і стаў прыслугоўваць людаеду. Падумаў: «Нічога, абыдзецца». Не абышлося - стаў суўдзельнікам забойства. 12 лістапада ў двары дома быў схоплены і забіты Раман Бандарэнка. Лукашэнка ўсю сваю абслугу выпацкае ў крыві. У яго няма выйсця. Цяпер няма яго і ва ўсіх, хто маўчыць пры крывавым крывасмоку, спадзеючыся захаваць уласную шкуру», - кажа Вадзім Пракоп’еў.

У роліку, акрамя іншага, гучаць і новыя падрабязнасці забойства Рамана Бандарэнкі.

«А 22 гадзіне 14 хвіліне сярэбраны мікрааўтобус ад'ехаў ад Плошчы Перамен да цэнтральнага РУУС ехаць 3 хвіліны, але Рамана Бандарэнку выкінулі без прытомнасці ў іншым раёне», - кажа Вадзім Пракоп’еў.

Разумеючы, што з ім зрабілі, выклікалі патруль. Рамана падабралі і даставілі ў Цэнтральны РАУС а 22 гадзіне 58 хвілін. Шакута і Баскаў стаялі ўжо там, спалохана назіралі, як заносяць Рамана Бандарэнку. Допыт не адбыўся, у аддзяленні яго вырвала. Праз 20 хвілін выклікалі хуткую дапамогу. «Хуткая» ехала хвілін 15. Апоўначы Раман быў у аддзяленні Бальніцы хуткай дапамогі. На наступны дзень ён памірае ад атрыманых траўмаў.

Апошнія навіны