BE RU EN

Мы тут улада!

  • 3.11.2020, 8:59

План дзеянняў на гэты тыдзень.

Шэраг незалежных тэлеграм-каналаў звярнуліся да беларусаў і прапанавалі план дзеянняў на гэты тыдзень:

- Дыктатар дарэмна спрабуе сілай утрымацца за ўладу. Ён выкарыстоўвае супраць мірных дэманстрантаў зброю, адпраўляе за краты сотні людзей, цісне на бізнэс і наўпрост пагражае праваслаўнай царкве, а каталіцкай даўно абвясціў адкрытую вайну. Вось толькі запалохванні больш не працуюць - на пратэсты выходзяць нават у невялікіх вёсках. Супраць тырана выступае ўся краіна.

На гэтым тыдні перад намі стаіць важная дата - 5 лістапада. У гэты дзень уладу Лукашэнкі перастае лічыцца легітымнай паводле закону, бо мінулыя "выбары" прызналі неправедзенымі (праз шматлікія парушэнні і фальсіфікацыі) усе самыя ўплывовыя і дэмакратычныя краіны свету. І самае важнае - нелегітымнымі гэтыя выбары прызнаў сам беларускі народ. Для беларускага народа надышоў час вярнуць уладу ў свае рукі.

ШТО МЫ РОбІМ?

Па-першае, працягваем выходзіць у ланцугі салідарнасці і падтрымліваць усіх палітвязняў і працоўных-страйкоўцаў.

Па-другое, дзень апошняй легітымнасці дыктатара супадае з вядомым на Захадзе святам - уначы Гая Фокса. Таго самага ангельскага змоўшчыка, гісторыя якога паслужыла асновай для легендарнага фільма «V - значыць вендэта».

5 лістапада мы выпраўляем тырана і ягоную "улада". Збіраемся ў дварах, спальваем пудзілы, запускаем феерверкі і проста ярка адпачываем разам з суседзямі. Часам трэба ўмець выдыхнуць і падумаць пра штосьці пазітыўнае. Зладзім рэпетыцыю праводзін Лукашэнкі пад трыбунал?

А самае галоўнае - рыхтуемся да нядзелі!

8 лістапада пройдзе маштабны МАРШ НАРОДАЎЛАДДЗЯ!

Апошнія навіны