BE RU EN

Лукашэнка звольніў Вакульчыка і Барсукова ў запас

  • 3.11.2020, 9:23

Указы пра гэта з'явіліся сёння.

Вызваленыя ад сваіх пасадаў Валерый Вакульчык і Аляксандр Барсукоў звольненыя са службы ў запас з прычыны ўзросту, гаворыцца ў апублікаваных на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ўказах, паведамляюць naviny.by.

29 кастрычніка 56-гадовы Вакульчык быў зняты з пасады дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі і прызначаны памочнікам Лукашэнкі - інспектарам у Берасцейскай вобласці. 55-гадовы Барсукоў пазбавіўся пасады намесніка міністра ўнутраных спраў - начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і стаў памочнікам Лукашэнкі - інспектарам у Менску.

Вакульчык адкамандзіраваны з дзяржсакратарыяту Савета бяспекі ў КДБ і звольнены з вайсковай службы «з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення», Барсукоў звольнены са службы ў органах унутраных справаў «з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення».

Абодвум прысвоены першы клас дзяржаўнага службоўца.

Апошнія навіны