BE RU EN

Адказнасць за тэракт у цэнтры Вены ўзялі на сябе джыхадзісты

  • 3.11.2020, 11:15

Аўстрыя ўзмацніла кантроль на тэрыторыі краіны і на межах.

Адказнасць за тэракт узялі на сябе джыхадзісты. Яны назвалі страляніну «адплатай» за ўдзел Аўстрыі ў кааліцыі ЗША супраць «Ісламскай дзяржавы». У МУС Аўстрыі пацвердзілі, што ліквідаваны стралок сімпатызаваў ІД, пра што сведчаць звесткі ад ператрусу.

2 лістапада ў цэнтры Вены некалькі чалавек учынілі страляніну ў шасці розных месцах. Адзін з нападаў адбыўся каля сінагогі. Паводле апошніх звестак, загінулі тры чалавекі. Аднаго тэрарыста нейтралізавалі - яго застрэлілі паліцэйскія. Паранена 14 чалавек, сярод іх ёсць супрацоўнік паліцыі, паведамляе РБК.

Прадстаўнікі МУС Аўстрыі распавялі, што як мінімум адзін злачынец уцёк.

Жыхарам Вены рэкамендавалі не выходзіць з дому і пазбягаць цэнтра горада.

Аўстрыйскі канцлер Себасцьян Курц назваў інцыдэнт «агідным тэрарыстычным нападам», міністр унутраных спраў Карл Нехамер заклікаў бацькоў не вадзіць дзяцей у школы ў аўторак.

Першы за доўгія гады тэракт у Аўстрыі адбыўся напярэдадні ўвядзення локдаўна праз каранавірус: з 3 лістапада бары і рэстарацыі зачыняюцца, у краіне будзе дзейнічаць каменданцкая гадзіна з 20:00 да 06:00.

Аўстрыя ўзмацніла кантроль на тэрыторыі краіны і на межах.

Апошнія навіны