BE RU EN

Польшча збіраецца залучаць беларускіх лекараў для барацьбы з каранавірусам

  • 3.11.2020, 12:41

Многія беларускія медыкі ўжо знаходзяцца ў Польшчы.

Польшча плануе залучаць для барацьбы з каранавірусам замежных лекараў, у тым ліку з Беларусі. Пра гэта ў інтэрв'ю выданню Dziennik.pl заявіў намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Славамір Гадомскі.

У Польшчы плануюць адкрываць часовыя шпіталі для лячэння хворых на COVID-19, а значыць, для іх запатрабуецца больш лекараў. Найперш гаворка ідзе пра спецыялістаў неадкладнай медыцынв і анестэзіялогаў.

- Мы таксама хочам далучыць да працы замежных лекараў. Мяркуем, што больш за тысячу чалавек. Таксама многія замежныя лекары ўжо знаходзяцца ў працэсе настрыфікацыі дыплома. Гэтыя людзі змогуць хутчэй пачаць працаваць у Польшчы, - распавёў Славамір Гадомскі.

Найперш размова будзе ісці пра спецыялістаў з Беларусі і Украіны з прычыны меншага моўнага бар'ера. Таксама намеснік міністра адзначыў, што «значная частка такіх спецыялістаў ужо знаходзіцца ў Польшчы».

У пачатку гэтага года ўлады Польшчы прынялі законапраект, які палягчае працаўладкаванне для лекараў і стаматолагаў з краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ. Ён увайшоў у дзеянне з 1 красавіка 2020 года. Прыняты законапраект прадугледжвае новы спосаб праверкі ведаў для тых, хто атрымаў дыплом за межамі Еўразвязу - спецыяльны іспыт. Пасля яго здачы спецыяліст атрымлівае права працаваць толькi ў пэўнай медыцынскай установе і цягам пэўнага часу.

Апошнія навіны