Форвард «Гарадзеі» другім разам трапіў за краты за ўдзел у пратэстах
- 3.11.2020, 15:09
Расціслаў Шавель удзельнічаў у нядзельным Маршы.
Форвард «Гарадзеі» другім разам трапіў за краты за ўдзел у пратэстах. Расціслаў Шавель знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Яго затрымалі 1 лістапада на Лагойскім тракце, калі дэманстранты ішлі ў Курапаты. Раней футбаліста затрымлівалі ў Менску 28 жніўня і ён адседзеў за кратамі 8 дзён, паведамляе «Трибуна».
Шавелю 19 гадоў. Ён ураджэнец Менска. Гуляў за дубль «Гарадзеі», а ў красавіку 2020-га дэбютаваў у асноўным складзе ў матчы Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі.
За ўдзел у пратэстах пад адміністрацыйны арышт траплялі і іншыя футбалісты, а сярод іх - гулец БАТЭ і нацыянальнай каманды Беларусі Антон Сарока.