У Сеціве з'явіліся звесткі операў і віжоў па Гародні ды Гарадзенскім раёне
- 3.11.2020, 15:50
Кіберпартызаны заступіліся за працаўнікоў «Гродна Азоту».
Беларускія кіберпартызаны апублікавалі звесткі карнікаў з Гарадзенскага раёна, а таксама Кастрычніцкага і Ленінскага РАУС Гародні.
«Тыдзень таму нашых доблесных працаўнікоў завода з «Гродна Азоту» супрацоўнікі АМАП і оперы запіхвалі ў аўтобус, збівалі, пагражалі, абражалі, звалі «кармавой базай» і «рабамі».
Паколькі ўвесь гэты тыдзень АЗГ з Гарадзенскіх РАУС прадаўжалі ціснуць на працоўных, мы становімся спіной да спіны з нашымі дарагімі завадчанамі і прымацоўваем спіс операў і віжоў Гарадзенскай вобласці, Кастрычніцкага і Ленінскага РАУС у Гародні.
І не кажыце, што мы не папярэджвалі.
Супрацоўнікі РАУС Гародні вельмі добра ведаюць, хто менавіта сярод іх удзельнічаў у збіванні вас дубінкамі і пагражаў.
Трымайцеся!
Кіберпартызаны з вамі», - паведамляюць кіберпартызаны.