Еўразвяз нагадаў пра нелегітымнасць Лукашэнкі
- 3.11.2020, 15:59
Еўразвяз падтрымлівае беларускі народ і будзе прадаўжаць санкцыі супраць рэжыму.
«Адмова ад дыялогу, агрэсіўныя заявы, масавыя арышты і выкарыстанне зброі супраць беларусаў, якія рэалізуюць права на страйк і мірны пратэст, яшчэ раз дэманструюць адсутнасць легітымнасці Лукашэнкі. Еўразвяз падтрымлівае беларускі народ і будзе прадаўжаць санкцыі супраць вінаватых», - напісала ў Twitter афіцыйная прадстаўніца Еўразвязу ў міжнародных справах Набіла Масралі.
У адказах у каментарах на пытанне, ці будзе Еўразвяз прыслухоўвацца да рэкамендацый каманды Святланы Ціханоўскай, Набіла Масралі адзначыла: «Праца ў Радзе над новымі санкцыямі, дадаванне імёнаў у першапачатковы (санкцыйны) спіс, прадаўжаецца. ЕЗ не будзе трываць такіх злоўжыванняў».