BE RU EN

У Камянецкім раёне вясковец пабіўся з начальнікам ДАІ

  • 3.11.2020, 19:48

Мужчына схапіў начальнікa ДАІ за каўнер, ударыў па падбародку і адарваў пагон.

Як сцвярджае сайт МУС, 18 кастрычніка непадалёк ад Камянца мясцовы жыхар напаў на начальніка раённай ДАІ.

18 кастрычніка начальнік Дзяржаўтаінспекцыі Камянецкага РАУС разам з калегам выбылі ў вёску Ратайчыцы для праверкі паведамлення пра нецвярозага кіроўцу.

У адным з двароў міліцыянты знайшлі Volkswagen Passat. Кіроўца паспеў выйсці з аўто. Міліцыянты паспрабавалі затрымаць вяскоўца, аднак за яго заступіліся знаёмыя.

Адзін з іх - 24-гадовы мясцовы жыхар, які быў п'яны, «пачаў канфліктаваць з міліцыянтам, выхапіў у яго тэлефон і выкінуў за плот».

«Затым агрэсар схапіў начальнік ДАІ за каўнер, двойчы стукнуў па падбародку, пашкодзіў форму і адарваў пагон. У выніку нападніка ўдалося затрымаць», - паведамляецца ў прэс-рэлізе МУС.

Апошнія навіны