Дональд Трамп перамагае ў ключавых штатах ЗША
- 4.11.2020, 8:59
Ідзе падлік галасоў у Арызоне, Мічыгігане, Пенсільваніі і Вісконсіне.
У ЗША праходзяць выбары прэзідэнта. Паступова прыходзіць інфармацыя са штатаў, дзе галасаванне ўжо закончылася, і публікуюцца папярэднія вынікі. Джо Байдэн пакуль наперадзе паводле колькасці выбарцаў, але Дональд Трамп у лідарах у ключавых штатах.
Цяпер ідзе падлік галасоў у 4-х ключавых штатах: Арызоне, Мічыгігане, Пенсільваніі, Вісконсіне.
У гэтых штатах падлічана большасць галасоў, Трамп перамагае ў 3-х з іх, Байдэн толькі ў Арызоне.
У 2016 годзе Трамп перамог у Арызоне.
Арызона дае 11 галасоў выбарцаў, але гэта недастаткова для перамогі Байдэна.
На момант публікацыі артыкула на Charter97.org Байдэн у суме атрымаў 223 галасы выбарцаў, Трамп - 174 галасы. Для перамогі неабходна атрымаць 270 галасоў выбарцаў.
Нагадаем, што 2016 годзе Дональд Трамп набраў 306 галасоў выбарцаў ва ўсіх штатах ЗША.