Выбары ў ЗША: Байдэн перамог у Мінесоце і ў лідарах яшчэ ў некалькіх штатах
- 4.11.2020, 12:07
Таксама ён перамагае ў двух штатах, што вагаюцца.
Кандыдат ад Дэмакратычнай партыі на выбарах прэзідэнта Джо Байдэн перамог у штаце Мінесота і ў лідарах яшчэ ў двух штатах, што вагаюцца.
Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Politico.
Па выніках падлікаў 90% бюлетэняў, Байдэн набраў 52,6% галасоў, тады як Дональд Трамп атрымаў 45,4%.
Перамога Байдэна ў Мінесоце, якая дае 10 галасоў выбарцаў, чакалася, бо рэспубліканцы не перамагалі тут з часоў Рычарда Ніксана ў 1972 годзе.
Байдэн таксама ў лідарах у Арызоне (11 галасоў выбарцаў) з перавагай на 5%, там падлічана 80% бюлетэняў. Такая ж перавага ў яго і ў Невадзе (6 галасоў выбарцаў), аднак там падлічана толькі 74% галасоў. Усе гэтыя штаты ўважаюцца за нявызначаныя, бо не маюць выразнай прывязкі да дэмакратаў ці рэспубліканцаў.
Байдэн таксама перамагае ў некалькіх штатах на ўсходзе, сярод іх у Ілінойсе, Вермонце, Дэлавэр, Масачусецы, Мэрылэндзе. У яго таксама ёсць пэўны запас галасоў на захадзе, дзе ўчасткі закрыліся пазней і, адпаведна, вынікі стануць вядомыя бліжэй да канца дня.
Адзначым, што Дональд Трамп лідаруе ў ключавых штатах. На гэты момант ідзе падлік галасоў у 4-х ключавых штатах: Арызоне, Мічыгане, Пенсільваніі, Вісконсіне.
У гэтых штатах падлічаная большасць галасоў, Трамп перамагае ў 3-х з іх, Байдэн толькі ў Арызоне.
У 2016 годзе Трамп перамог у Арызоне.
Арызона дае 11 галасоў выбарнікаў, але гэта недастаткова для перамогі Байдэна.