BE RU EN

Беларускія футбалісты падтрымалі свайго калегу, які знаходзіцца на Акрэсціна

  • 4.11.2020, 14:28

Расціслава Шавеля падтрымалі ў сацсетках.

Учора стала вядома, што нападнік «Гарадзеі» Расціслаў Шавель затрыманы на акцыі пратэсту ў нядзелю і знаходзіцца на Акрэсціна, піша «Трыбуна».

Футбаліста падтрымалі калегі ў сваіх сацсетках:

Віталь Гайдучык («Рух»), Сяргей Падалінскі (міні-футбол), Сяргей Усеня («Гарадзея»), Аляксей Гудаў («Нафтан»), Раман Воўкаў («Сфынтул Георге») і Яўген Навіцкі (экс-капітан дубля «Гарадзеі»), Сцяпан Кунцэвіч (экс-гулец «Гарадзеі»), Усевалад Садоўскі («Рух»), Раман Сцяпанаў («Рух»), Мікіта Сцяпанаў («Тарпеда-БелАЗ»), Мікола Сігневіч (БАТЭ).

Сёння стала вядома, што Шавель асуджаны на 13 сутак.

Апошнія навіны