Прэм'ер-міністр Славеніі павіншаваў Трампа з перавыбраннем на пасаду прэзідэнта ЗША
- 4.11.2020, 15:34
Таксама палітык павіншаваў Рэспубліканскую партыю з «моцнымі вынікамі».
Прэм'ер-міністр Славеніі Янэз Янша павіншаваў ў сваім Twitter Дональда Трампа з перамогай на выбарах прэзідэнта ЗША.
«Відавочна, што амерыканскі народ выбраў Дональда Трампа і Майка Пэнса яшчэ на чатыры гады», - напісаў Янша. Таксама ён павіншаваў Рэспубліканскую партыю з «моцнымі вынікамі па ўсёй тэрыторыі ЗША».
Выбары прэзідэнта ЗША прайшлі 3 лістапада, галасаванне афіцыйна скончанае. На гэты момант ідзе падлік галасоў. Асноўным спаборнікам Трампа з'яўляецца кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн.
У сувязі з адпраўкай бюлетэняў праз пошту падлік галасоў займае больш часу.
Адзначым, што Дональд Трамп лідаруе ў ключавых штатах. На гэты момант ідзе падлік галасоў у 4-х ключавых штатах: Арызоне, Мічыгане, Пенсільваніі, Вісконсіне.
У гэтых штатах падлічаная большасць галасоў, Трамп перамагае ў 3-х з іх, Байдэн толькі ў Арызоне.
У 2016 годзе Трамп перамог у Арызоне.
Арызона дае 11 галасоў выбарнікаў, але гэта недастаткова для перамогі Байдэна.