У Польшчы ўвайшлі ў дзеянне новыя абмежаванні праз каранавірус
- 4.11.2020, 17:52
Яны будуць дзейнічаць да 29 лістапада.
Улады Польшчы заявілі аб увядзенні новых абмежаванняў у краіне. Абмежаванні набываюць моц на фоне рэкорднага росту захворвання ў краіне - амаль 25 000 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, паведамляе сайт Charter97.org са спасылкай на брыфінг прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага.
Новыя абмежаванні пачнуць дзейнічаць з суботы 7 лістапада і прадоўжацца да 29 лістапада.
У гандлёвых цэнтрах будуць закрытыя большасць крам, працавацьмуць толькі прадуктовыя крамы, аптэкі і пункты абслугоўвання.
У крамах плошчай, меншай за 100 квадратных метраў, будзе дапускацца 1 пакупнік на 10 квадратных метраў, у вялікіх крамах - 1 пакупнік на 15 квадратных метраў.
Вучні 1-3 класаў пераходзяць на онлайн-навучанне, адначасова для старшакласнікаў дыстанцыйнае навучанне прадаўжаецца да канца лістапада.