Войска Азербайджана заняло новыя пазіцыі ў Нагорным Карабаху
- 4.11.2020, 19:01
Прэзідэнт Азербайджана заявіў, што вайскоўцы ўзялі пад кантроль сем населеных пунктаў у трох раёнах.
Армія Азербайджана ў сераду, 4 лістапада, узяла пад свой кантроль сем населеных пунктаў у Нагорным Карабаху. Гаворка ідзе пра сёлы ў Джэбраільскім, Губадлінскім і Зангіланскім раёнах. Пра гэта прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў паведаміў у Twitter.
«Азербайджанскае войска вызваліла ад акупацыі вёскі Мірак, Каўдар Джабраільскага раёна, вёскі Мешадзіісмаіллы і Шафібейлі Зангіланскага раёна, а таксама вёскі Башарат, Гаракішылер і Гараджаллы Губадлінскага раёна», - напісаў ён.
Дарэчы, сёння ў Міністэрстве абароны Азербайджана паведамлялі, што войска Арменіі панесла страты і было вымушанае адступіць са стратамі асабістага складу і вайсковай тэхнікі на асобных участках фронту.
Раней прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў, што Азербайджан спыніць вайсковыя дзеянні ў выпадку, калі Арменія пачне вывад сваіх войскаў з Нагорнага Карабаху.