Да +10°С чакаецца ў Беларусі 5 лістапада
- 4.11.2020, 19:10
У чацвер будзе воблачна з праясненнямі.
Да +10°С чакаецца ў Беларусі 5 лістапада, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, удзень будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі на поўначы Беларусі чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні 4-9 м/с, удзень па паўночным захадзе парывы будуць да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль. У дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да 5-10 градусаў.