BE RU EN

У шахце «Беларуськалія» загінуў рабочы

  • 4.11.2020, 20:48

Сёлета гэта ўжо не першая гібель рабочых на прадпрыемстве.

Увечары 4 лістапада ў шахце «Беларуськалія» загінуў рабочы. Пра гэта спачатку паведаміў у Telegram стачкам прадпрыемства. Пасля з'явілася пацвярджэнне Следчага камітэта: «Пры выкананні работ абслугоўвання адной з установак... атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём».

Як паведамляе БелТА, у шахце аглядае месца трагічнага здарэння следчы. Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.

Сёлета гэта ўжо не першая гібель рабочых на «Беларуськаліі». У пачатку сакавіка падземная машына для перавозкі пасажыраў трапіла ў аварыю. З сямі пацярпелых адзін, кіроўца, пасля памёр у бальніцы. А ў чэрвені вагон у шахце наехаў на 21-гадовага электрыка, ён загінуў.

Апошнія навіны