У ЗША пераможца выбараў не вызначаны ў шасці штатах
- 4.11.2020, 21:43
Ад вынікаў у гэтых штатах і будзе залежаць, хто пераможа.
У ЗША, дзе пасля выбараў прэзідэнта 3 лістапада вядзецца падлік галасоў, да вечара серады паводле менскага часу пераможца фактычна вызначаны ў 44 штатах. У шасці штатах працягваецца барацьба, ад вынікаў якой і будзе залежаць - хто пераможа.
У Арызоне, Мічыгане, Невадзе і Вісконсіне кандыдат ад дэмакратаў Джо Байдэн на вечар серады трохі абыходзіць дзейнага прэзідэнта ЗША.
Дональд Трамп лідзіруе ў Джорджыі і Пенсільваніі. У гэтых штатах ён здабыў перамогу на выбарах 2016 года. Пры гэтым Пенсільванія з 1992 года традыцыйна галасавала за дэмакратаў.
На мінулых прэзідэнцкіх выбарах апанент Трампа Хілары Клінтан з гэтых шасці штатаў здабыла перамогу толькі ў Невадзе, апярэдзіўшы кандыдата ад Рэспубліканскай партыі прыкладна на два адсоткі.
Асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта ЗША быў 3 лістапада, хоць рэкордная колькасць выбарцаў прагаласавала датэрмінова. Паводле апошніх звестак, у Байдэна зараз 227 галасоў выбарцаў, у Трампа - 213. Для перамогі кандыдату неабходна 270 галасоў выбарцаў.
Паводле звестак Associated Press, за кандыдата ад Дэмакратычнай партыі на гэтых выбарах аддадзена рэкордная колькасць галасоў выбаршчыкаў - 69 544 968. Гэта амаль на 100 тысяч галасоў больш, чым атрымаў у 2008 годзе папярэдні рэкардсмен, дэмакрат Барак Абама.