Як беларусам зрабіць антысептык сваімі рукамі
- 15.03.2020, 21:27
Некалькімі рэцэптамі антысептыкаў падзялілася САЗ.
Як раяць спецыялісты, каб не заразіцца каранавірусам СOVID-19, якому САЗ прысвоіла статус пандэміі, трэба часцей мыць рукі, а ў выпадку дэфіцыту антысептычных сродкаў, можна зрабіць іх сваімі рукамі, піша apostrophe.ua.
Некалькімі рэцэптамі антысептыкаў падзялілася Сусветная арганізацыя здароўя.
Так, у першым варыянце складу трэба змяшаць: 8333 мл этанолу, 417 мл перакісу вадароду і 145 мл гліцэрыны. Каб атрымаць дэзінфіцыйны сродак, трэба на 7515 мл ізапрапілавага спірту уліць 417 мл перакісу вадароду і 145 мл гліцэрыны дадаць пэўную колькасць вады.
Што да другога варыянту антысептычнага сродкі, то тут спатрэбіцца ізапрапілавага спірт 99,8%, перакіс вадароду 3%, гліцэрына 98%, стэрыльная дыстыляваная або астуджаны кіпень.
Медыкі рэкамендавалі апрацоўваць рукі атрыманым растворам не менш за 30 секунд, асабліва добра чысцячы пад пазногцямі.