Афіцыйна: Расея закрывае мяжу з Беларуссю
- 16.03.2020, 12:26
(абноўлена) Перасоўванне людзей будзе абмежаванае.
Прынятая пастанова аб закрыцці мяжы з Беларуссю для перамяшчэння людзей. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Расеі Міхаіл Мішусцін, паведамляе ТАСС.
«Мы таксама прынялі пастанову аб закрыцці мяжы з Беларуссю для перамяшчэння людзей, зрабілі шэраг іншых папераджальных крокаў, - сказаў ён. - Мы і далей будзем рабіць усё для абароны нашай краіны ад гэтай новай пагрозы, дзейнічаць на апярэджанне, прымаць вычарпальныя захады, каб не дапусціць, найперш, масавага распаўсюджвання каранавіруса», - cказаў прэм'ер-міністр РФ.
Напярэдадні пра такую магчымасць заявіў тэлевядоўца канала «Расея» Дзмітрый Кісялёў ў праграме «Вести недели». Ён паведаміў, што «найбліжэйшы тыдзень з меркаванняў карантыну закрыюць нават мяжу Расеі з Беларуссю».