Ні слова пра каранавірус: Лукашэнка правёў нараду з кабінетам міністраў
- 17.03.2020, 13:35
Знайшліся справы важнейшыя за здароўе грамадзян?
Лукашэнка правёў нараду ўрада, паведамляе БелТА.
Дыктатар традыцыйна паскардзіўся на эканоміку і заявіў, што «вынікі - сціплыя». Нягледзячы на існую ў Беларусі і свеце сітуацыю з пандэміяй, Лукашэнка ні слова не сказаў пра каранавірус.
Нагадаем, 16 сакавіка дыктатар заявіў, што «каранавірус для нас - не галоўнае» і прапанаваў лячыць COVID-19 «трактарам».