BE RU EN

Адчуй розніцу

  • Віктар Гарбачоў
  • 17.03.2020, 14:28

Мы бачым рэальнае стаўленне да людзей і вынік развіцця эканомікі.

Нашы дні. Маска, якую задарма выдаюць усім ахвочым у Нямеччыне, і на другім фотаздымку - набытая ўчора амаль за даляр у аптэцы Барысава. Пашытая похапкам нашым Беллёгпрамам без усякіх санітарных нормаў.

21-е стагоддзе. Мы бачым рэальнае стаўленне да людзей і вынік развіцця эканомікі. Жах. Усе грошы народа распушчаныя на выгоднае жыццё «сям'і».

А народ? Які народ? Дзе народ?

Віктар Гарбачоў, «Фэйсбук»

Апошнія навіны