Расея не касуе цягнікі з Беларуссю, але заехаць у РФ змогуць толькі расейцы
- 18.03.2020, 9:07
Цягнікі, якія курсуюць у прымежжа будуць хадзіць толькі да апошняй станцыі на тэрыторыі Беларусі.
Курсаванне пасажырскіх цягнікоў паміж Расеяй і Беларуссю пасля закрыцця межаў захоўваецца, паведамілі ў РЧ.
«Усе цягнікі далёкага кіравання ў злучэнні з Беларуссю працягнуць курсаванне згодна з дзейным графікам. Аднак перасячы беларуска-расейскую мяжу ў іх змогуць толькі грамадзяне Расеі», - адзначылі ў Расейскай чыгунцы.
Раней у БЧ паведамілі, што міжнародныя пасажырскія цягнікі, якія курсуюць у кірунку Беларусь - Расея, будуць пільнавацца ў поўным аб'ёме па дзейнага графіку, у тым ліку цягнікі Менск - Масква, Берасце - Масква, Гародня - Масква і іншыя, з 00.00 19 сакавіка.
Цягнікі, якія курсуюць ў прымежжа будуць ездзіць толькі да апошняй станцыі на тэрыторыі Беларусі.
З Расеі ў Беларусь пасажыры могуць ехаць міжнароднымі цягнікамі без усялякіх абмежаванняў.