BE RU EN

Кошты нафты прабілі «дно» пасля заявы Савудаўскай Арабіі

  • 18.03.2020, 9:43

Нафта Brent упершыню за чатыры гады каштуе $28,5 за барэль.

Сусветны рынак нафты працягвае слізгаць уніз, нягледзячы на адскок глабальных фондавых індэксаў, піша finanz.ru.

На таргах у аўторак цана Brent упершыню са студзеня 2016 года зменшылася ніжэй за 29 даляраў за барэль. Да 23.49 (паводле Менску) ф'ючарсы на паўночнаморскую гатунак у Лондане прадаваліся па 28,6 даляра за барэль, страчваючы 4,8% што да панядзелка.

Падчас сесіі кошт апускаўся да 28,5 даляра, аформіўшы новае 4-гадовае дно.

Кантракты на WTI у Нью-Ёрку упалі на 6%, да 27,26 даляра за барэль, павялічыўшы страты да 38% з пачатку месяца і 57% з пачатку года.

Напярэдадні група 13 амерыканскіх сэнатараў звярнуліся з лістом да наследнага прынца Сааудаўскай Арабіі Махамеду бэн Сальману з просьбай перагледзець пастанову аб значным павелічэнні здабычы і зніжэнні коштаў.

Спасылаючыся на «стратэгічнае партнёрства» і «неаднаразовыя абяцанні савудаўскага кіраўніцтва» захоўваць стабільнасць нафтавага рынку, яны заклікалі Эр-Рыяд «узяць на сябе лідарства ў стабілізацыі сусветнай эканомікі» і «супакоіць» інвестараў.

Але просьбы засталіся без адказу. Мінэнэрга Савудаўскай Арабіі ў аўторак абвясціла, што плануе павялічыць пастаўкі нафты на сусветны рынак нават больш, чым здабычу.

Экспарт савудаўскай нафты перавысіць 10 млн барэляў за дзень супраць 7 млн у пачатку года. Для гэтага блізу 250 тысяч барэляў штодня будзе пераарыентавана з унутранага рынку, для якога замест нафты будзе выкарыстоўвацца газ з ГПЗ Фадхілі.

Такім чынам, больш за 3 млн барэляў новых штодзённых паставак будзе выкінута на рынак з рэкорднымі зніжкамі - 6 даляраў для Азіі, 7 даляраў для ЗША і 8 даляраў для Еўропы, дзе савудаўскі гатунак Arab Light будзе прадавацца коштам на 10,25 даляра ніжэй за Brent.

Здабыча Saudi Aramcо вырасце з 9,7 да 12 млн барэляў за дзень, яшчэ 300 тысяч барэляў за дзень каралеўства будзе прадаваць са сховішчаў.

Вынікам стане беспрэцэдэнтны ў гісторыі сусветнага рынку лішак нафты: найбліжэйшыя месяцы пастаўкі вырастуць на 3 млн барэляў за дзень, тады глабальны попыт у асобныя моманты будзе падаць на 8 млн барэляў за дзень, пішуць аналітыкі Goldman Sachs.

У выніку цана Brent абрынецца да 20 даляраў за барэль - за ўзровень пачатку 2000х, прагназуе GS. Пры гэтым падзенне нафтавых катыровак пацягне за сабой іншыя сыравінныя актывы, у тым ліку металы, што «ударыць па эканомікам краін, якія развіваюцца, прывядзе да зніжэння попыту на сыравіну і будзе ціснуць на кошт нафты яшчэ мацней, замыкаючы сітуацыю ў заганнае кола», пішуць аналітыкі банка.

Цяпер у перамовах паміж РФ і Савудаўскай Арабіяй аб супольных дзеяннях на рынку нафты ва ўмовах паніжэння коштаў не вядзецца, заявіў Bloomberg TV кіраўнік Расейскага фонду прамых інвестыцый (РФПІ) Кірыл Дзмітрыеў.

Апошнія навіны