BE RU EN

Беларуска ў аэрапорце: Дарагая мая краіна, гэта поўнае грэбаванне здароўем людзей

  • 18.03.2020, 9:46

Захады для праверкі людзей, якія прыбываюць з-за мяжы павінны быць значна больш жорсткім.

Беларусы, якія вяртаюцца на радзіму з-за мяжы, паведамляюць, што ніякай праверкі на магчымае заражэнне каранавірусам пры ўездзе ў краіну не праводзіцца, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

- Прыляцела з ЗША, была ў Еўропе, была ў Расеі. У Менску ў мяне проста ўзялі запоўненую анкету, ніякія даследаванні і аналізы не бяруць. Дарагая мая краіна, гэта поўнае грэбаванне здароўем людзей. Захады павінны быць значна больш жорсткія, - кажа беларуска, якая прыляцела ў Менск.

Апошнія навіны