Даляр значна рвануў уверх на пачатку таргоў у Беларусі
- 18.03.2020, 10:41
Курс амерыканскай валюты ужо перавысіў за 2,42 рубля.
Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы стартавалі з росту даляра і еўра. Расейскі рубель ужо ў мінусе.
Даляр з ходу набраў 6,13 капейкі і пакуль прадаецца на ўзроўні 2,4286 рубля.
Еўра дадаў 4,24 капейкі. Яго прамежкавы кошт - 2,6759.
Расейскі рубель страціў 2,68 капейкі. Яго сотня на дадзены момант каштуе 3,1645.