Беларусам з каранавірусам ставяць дыягназ ВРВІ?
- 18.03.2020, 11:30
У сеціве з'явілася фота медыцынскай карты.
Telegram-канал «РБ головнога мозга» апублікаваў фота ад крыніцы, у якой у медыцынскай карце паставілі дыягназ ВРВІ пацыенту з падазрэннем на каранавірус.
«Мабыць яшчэ адзін пацверджаны каранавірус. Вось праграміста з Менска паклалі як кантакт першага ўзроўню з ВРВІ. Прыбыў з Аўстрыі», - гаворыцца ў каментары да здымка.