«Карантын не ўвядуць - чакаюць, пакуль зляжа паўкраіны»
- 18.03.2020, 12:24
Медыцынскі работнік распавёў пра рэальную сітуацыю з каранавірусам у Беларусі.
Працаўнік «Хуткай дапамогі» праз тэлефон распавёў свайму знаёмаму аб рэальнай сітуацыі з каранавірусам у Беларусі. Запіс даслаў падпісант тэлеграм-канала «Баста».
Галоўнае з размовы:
- З Маладзечна шэсць чалавек з падазрэннем на каранавірус. У Барысаве «амаль запаўняецца лякарня цалкам». «Наступная лякарня, будзем вазіць на Салігорск». За дзень - 14 чалавек.
- Масак наогул няма, марлі нават у аптэцы няма пры тым, што яны працуюць толькі дзве гадзіны. «Закупілі марлі, будуць самі шыць маскі, чатыры пласты, працуе ўсё роўна дзве гадзіны, потым дэзінфікуюць і выкарыстоўваюць зноўку».
- Ад лекараў патрабуюць, каб яны нікому нічога не расказвалі. «У нас усё добра ў краіне, калі дрэнна сябе адчуваеце, тэмпература - адразу звяртайцеся па дапамогу».
- Як толькі будзе запоўненая лякарня ў Салігорску - людзей будуць звазіць у тубдыспансер ў Менску.
- Карантын не ўвядуць, чакаюць, пакуль зляжа паўкраіны. Запасайцеся прадуктамі, не наведвайце месцы масавага збору людзей.