BE RU EN

Падчас эпідэміі каранавіруса ў Менск на трэніроўку парада накіравалі дзве тысячы жаўнераў

  • 18.03.2020, 12:53

Для дыктатара парад важнейшы за здароўе і жыццё вайскоўцаў.

У сувязі з абвастрэннем сітуацыі з каранавірусам у Беларусі касуюць або пераносяць некаторыя мерапрыемствы, паджылым людзям рэкамендуюць устрымацца ад наведвання грамадскіх месцаў. Ці адаб'ецца эпідэмія на войску? У Міністэрстве абароны tut.by паведамляюць, што пакуль мерапрыемства не пераносілі і не касавалі, у тым ліку аб прызыве і падрыхтоўцы да вайсковага параду. «Рызыкі ў вайсковым калектыве зведзены да мінімуму», - падкрэслілі ў ведамстве.

У гэтым годзе адзначаецца 75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На 9 траўня запланаваны вайсковы парад. Нягледзячы на ўспышку каранавіруса, касаваць яго не плануюць, прынамсі, пакуль.

У Мінабароны патлумачылі, што ў Менск ужо прыбылі больш за 2 тысячы вайскоўцаў для пешай калоны, і яны прыступілі да трэніровак.

- Узброеныя сілы - маштабны арганізм. Вядома, калі будуць прыняты якія-небудзь змены ў арганізацыі баявой падрыхтоўкі, скасаванні збораў, трэніровак, вучэнняў, прызыву, падрыхтоўкі да параду, мы пра гэта паведамім, але пакуль усё ідзе ў штатным рэжыме, - патлумачыла афіцыйная прадстаўніца Мінабароны Наталля Гаўрусік. - Вайсковы калектыў даволі ізаляваны: на тэрыторыю вайсковай часткі не прыходзяць староннія людзі, здароўе вайскоўцаў на відавоку ў медыкаў, якія працуюць у кожнай частцы. Рызыкі ў вайсковым калектыве зведзеныя да мінімуму, і гэта пакуль дазваляе нам не адмаўляцца ад планаў. Але, вядома, пастанова будзе прымацца ў залежнасці ад сітуацыі. Усе рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя мы выконваем.

Апошнія навіны