Амерыканскія біржы абрынуліся на адкрыцці таргоў
- 18.03.2020, 18:03
Урадавыя захады, накіраваныя на стабілізацыю эканомікі, не паспяваюць за развіццём крызісу.
Амерыканскія рынкі ў сераду, 18 сакавіка, адкрыліся падзеннем на фоне рэкорднага зніжэння коштаў нафты, піша «Новое время» са спасылкай на Bloomberg.
Індэкс S&P 500 страціў блізу 4%, нягледзячы на тое, што днём раней вырас на 6% на фоне заявы адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра гатоўнасць выдаткаваць на падтрымку эканомікі да $1 трлн.
Індэкс Dow Jones страціў 5,76%, тэхналагічны індэкс NASDAQ 100 упаў на 4,43% Еўрапейскі Stoxx Europe 600 Index абрынуўся на 4,7%.
Прыбытковасць казначэйскіх аблігацый засталася стабільнай пасля самага вялікага скачка з 1982 года.
Як адзначае выданне, захады падтрымкі эканомікі, прынятыя ўрадамі розных краін, не паспяваюць за развіццём крызісу, выкліканага пандэміяй каранавірусу.
Нагадаем, што раней у гэты ж дзень кошт нафты маркі Brent абрынуўся да мінімуму з 2003 года, апусціўшыся ніжэй за $27 за барэль. У Крамлі адрэагавалі на падзенне нафты і назвалі кошт нізкім.