BE RU EN

За перфоманс з помнікам Пушкіну актывісту пагражае да шасці гадоў калоніі

  • 18.03.2020, 18:10

На гэты момант Піліп Шаўроў знаходзіцца пад арыштам.

Маладафронтаўцу Піліпу Шаўрова выстаўленае канчатковае абвінавачанне - «хуліганства і хуліганства, учыненае паўторна». Яму пагражае да 6 гадоў зняволення, паведамляе сайт ПЦ «Вясна». Хлопца затрымалі ў студзені 2020 года за размаляваныя рукі помніка расейскаму паэту Аляксандру Пушкіну ў Менску. Пасля з'явіліся яшчэ два эпізоды - графіці «Свабоду Севярынцу» і малюнак бел-чырвона-белага сцяга на помніку загінулым міліцыянтам. Агульную шкоду ад яго дзеянняў улады ацанілі на суму блізу 229 рублёў.

Шаўроў па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА №1 на Валадарскага. 20 сакавіка мінае двухмесячны тэрмін утрымання пад вартай і яго, хутчэй за ўсё, прадоўжаць.

Помнік Аляксандру Пушкіну ў Менску размалявалі чырвонай фарбай у студзені 2020-га. Шаўроў сам прыйшоў у міліцыю і прызнаўся, што гэта зрабіў ён. На акцыю адрэагавала расейскае пасольства ў Беларусі, якое назвала яе «актам вандалізму».

Апошнія навіны