Курс даляра падскочыў вышэй за 80 расейскіх рублёў
- 18.03.2020, 18:29
Апошнім разам на такім узроўні расейскі рубель знаходзіўся зімой 2016 года.
Падчас таргоў на Маскоўскай біржы курс даляра на 18:10 паводле Менску перавысіў 80 расейскіх рублёў. Еўра ў той жа момант таргаваўся на ўзроўні 86,83 рубля, сведчаць звесткі пляцоўкі, піша lenta.ru.
З пачатку таргоў расейская валюта абрынулася на 6,7 адсотка. Апошнім разам на такім узроўні рубель знаходзіўся зімой 2016 года. З пачатку года ён страціў 20 адсоткаў кошту.
Падзенне адбываецца на фоне эпідэміі каранавірусу і значнага павелічэння колькасці хворых у Расеі, а таксама падзення коштаў нафты, якая таргуецца на мінімуме за 20 гадоў.