BE RU EN

«Іслач» атрымала ліцэнзію на сезон-2020

  • 18.03.2020, 21:06

Клуб выплаціў пратэрмінаваную запазычанасць за 2019 год.

18 сакавіка ў Доме футбола адбылося паседжанне апеляцыйнага камітэта па клубнаму ліцэнзаванню БФФ. На ім была разгледжаная апеляцыя «Іслачы» на рашэнне Камітэта клубнага ліцэнзавання.

Паколькі «Іслач» выплаціла пратэрмінаваную запазычанасць за 2019 год, і падала неабходныя дакументы аб праведзенай аплаце, апеляцыйны камітэт клубнага ліцэнзавання задаволіў апеляцыйную скаргу.

Такім чынам, футбольны клуб «Іслач» дапушчаны да ўдзелу ў вышэйшай лізе ў сезоне 2020 года, паведамляе афіцыйны сайт БФФ.

Апошнія навіны