Трамп наважыў узяць вайсковыя паўнамоцтвы для барацьбы з каронавірусам
- 18.03.2020, 21:08
Прэзідэнт ЗША заявіў, што для барацьбы з эпідэміяй скарыстаецца законам аб абароннай вытворчасці.
На брыфінгу, прысвечаным барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падпіша закон аб абароннай вытворчасці (Defense Production Act), які дазволіць павялічыць выпуск масак, рэспіратараў, апаратаў для штучнай вентыляцыі лёгкіх і іншага неабходнага абсталявання, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.
«Мы збіраемся перамагчы нябачнага ворага», - сказаў Трамп і дадаў, што крызіс, які разгортваецца, зрабіў яго «прэзідэнтам вайсковага часу».
Закон аб абароннай вытворчасці (Defense Production Act) быў прыняты ў верасні 1950 году на фоне пачатку Карэйскай вайны. Ён надзяляў прэзідэнта правам патрабаваць ад бізнэсу падпісання кантрактаў або выканання замоў, неабходных для патрэб нацыянальнай абароны ў кантэксце халоднай вайны.